"Наша традыцыйная акцыя стартуе за месяц да пачатку новага школьнага сезона. Напярэдадні Дня ведаў мерапрыемствы па аказанні адраснай сацыяльнай падтрымкі маючым патрэбу шматдзетным, няпоўным сем`ям, сем`ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці пры падтрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам, над якімі шэфствуюць валанцёрскія атрады руху "Добрае сэрца", будуць арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны", - расказала Аляксандра Ганчарова.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам" накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да аказання адраснай дапамогі маючым патрэбу сем`ям.
"Штогод акцыя аб`ядноўвае намаганні моладзі для ажыццяўлення сацыяльна значнай дзейнасці на карысць грамадства. У 2021 годзе нашы валанцёрскія атрады правялі больш за 330 мерапрыемстваў з уручэннем падарункаў школьнікам з маламаёмных сем`яў і дзіцячых дамоў. У акцыі прынялі ўдзел больш за 4 тыс. валанцёраў", - рэзюмавала Аляксандра Ганчарова.
28 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА