Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва стануць больш як 120 навучэнцаў 9-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, а таксама навучэнцы каледжаў з усіх рэгіёнаў. Канкурсантам трэба будзе на працягу гадзіны выканаць тэставае заданне практычнага, аналітычнага і разліковага характару, прадэманстраваць вобразнасць геаграфічнага мыслення. Пытанні разлічаны на веды ў галіне картаграфавання, індыкацыі, пабудовы дыяграм, эканоміка-геаграфічнай ацэнкі мясцовасці і іншыя.
У дзень алімпіяды для школьнікаў таксама правядуць экскурсію па факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Акрамя таго, гасцям раскажуць аб новай спецыяльнасці «геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць».
Пераможцаў аб’явяць у дзень алімпіяды.
Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.
Надзея Нікалаева
Звязда, 19 траўня 2022
Звязда, 19 траўня 2022