Воркбук тлумачыць, што такое кібербулінг і як яго прадухіліць. Інфармацыя ў дапаможніку падаецца ў даступнай форме і суправаджаецца творчымі і практычнымі практыкаваннямі. На канкрэтных прыкладах, а таксама з дапамогай пытанняў-падказак дзеці і падлеткі даведаюцца, як можна пазбегнуць цкавання ў інтэрнэце, і што рабіць, калі непрыемная сітуацыя ўсё ж адбылася.
Пры стварэнні воркбука выкарыстоўваліся матэрыялы сумеснага праекта МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга — навучальныя відэаролікі і тэсты-трэнажоры. У рабоце над дапаможнікам бралі ўдзел псіхолаг, спецыяліст па рабоце з падлеткамі Іляна Мацвіенка і кіраўнік праекта «Інтэрнэт-бяспека дзяцей Беларусі Netka.by» Вольга Корсун. Яны дапамаглі прапрацаваць кантэнт, адаптаваць яго для мэтавай аўдыторыі і скласці заданні. Важную ролю ў воркбуку адыгрывае візуальная частка. Унікальныя і запамінальныя ілюстрацыі для яго былі створаны мастачкай Наталляй Грабёнкінай.
У час прэзентацыі, якая праходзіла ў фармаце майстар-класа, выступіла псіхолаг Таццяна Колас. Яна пазнаёміла дзяцей і падлеткаў з праблематыкай кібербулінгу, расказаўшы, якія формы можа прымаць віртуальная агрэсія, з якімі траўмуючымі наступствамі сутыкаюцца Яго ўдзельнікі — у тым ліку тыя, якія толькі назіралі за цкаваннем з боку.
Воркбук ужо можна бясплатна спампаваць на сайце кампаніі МТС. Акрамя таго, дапаможнік у друкаваным выглядзе будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах ЮНІСЕФ і МТС, прысвечаных прафілактыцы кібербулінгу.
Надзея Нікалаева
Звязда, 20 траўня 2022
Звязда, 20 траўня 2022