https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У кожнай школы свая форма і адметны элемент. Міністр адукацыі аб новаўвядзеннях з 1 верасня


З новага навучальнага года ў кожнай школы будзе свая форма і адметны элемент. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.
"З наступнага 2023/2024 навучальнага года ва ўсіх школах будзе ўведзена школьная форма. Хацеў бы падкрэсліць, што размова ідзе не пра адзіную для ўсіх устаноў адукацыі школьную форму. Кожная школа будзе выбіраць сваю камфортную, зручную форму дзелавога стылю для дзяцей", - праінфармаваў Андрэй Іванец.

Акрамя таго, у кожнай школы з`явіцца і свой адметны элемент. "Адметны элемент будзе выхоўваць у навучэнца гонар за сваю ўстанову адукацыі. Яго мы ўкарэнім ужо з 1 верасня", - адзначыў міністр.

14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2022
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1109
 
Ключевые слова:
Школьная форма Учебный год Деловой стиль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме