https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка - дзецям пра вучобу ў школе: ёсць такое слова "трэба"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці" расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам, чаму важна з адказнасцю і стараннем падыходзіць да вучобы ў школе.
"Для таго каб правільна вызначыцца ў будучым жыцці, сёння трэба вучыцца. Я разумею, што раніцай вы прачынаецеся, як і я некалі, як і старэйшыя вашы сябры, выкладчыкі, настаўнікі, - нікуды не хочацца ісці, і надвор`е гадкае, хочацца дома застацца... Але ёсць такое слова, якое нядаўна на шчыт паднялі, - "трэба". Разумееце, трэба! Вось вы прачынаецеся, нікуды не хочаце ісці, а тым больш вучыцца. Але вы помніце: цяпер гэта трэба! Для таго каб потым было лягчэй. Таму вучоба - гэта цяжка, але трэба. Таму што гэта ваш фундамент у жыцці. Без гэтага фундаменту не можа быць у вас нармальнага дарослага жыцця", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму калі недзе настаўнікі, выхавальнікі, бацькі крышку перабіраюць (увесь час "Вучыся, вучыся, вучыся!" - даймаюць вас) - пацярпіце. І памятайце, што гэта трэба. Трэба пацярпець! - даў параду Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сярод удзельнікаў свята, як дзяцей, так і дарослых, - людзі з самымі рознымі лёсамі. Камусьці прасцей, нехта вучыцца добра, таму што ў яго больш магчымасцей. А нехта вучыцца вельмі добра, маючы магчымасцей менш, але кампенсуючы гэта велізарным імкненнем да атрымання ведаў.

"І мы зробім усё для таго, каб у тых дзетак, калі ў іх нечага не хапае, каб яны нічым не адрозніваліся ад тых дзяцей, у якіх ёсць усё", - запэўніў Прэзідэнт.

27 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:52
 
Ключевые слова:
Акция "Наши дети" Новый год Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме