https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Педагогам павысяць зарплату. Каму і на колькі, расказалі ў Мінадукацыі Беларусі


Міністэрствам адукацыі прымаюцца меры па паэтапным павышэнні заработнай платы педагагічным работнікам.
Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 20 снежня 2024 года нумар 204 "Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2019 года нумар 71", афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"У мэтах павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі і ў рамках паслядоўнага павышэння памеру аплаты працы педагагічных работнікаў з 1 студзеня 2025 года прадугледжана павышэнне заработнай платы шляхам павелічэння надбаўкі за работу ў галіне настаўнікам (на 39 працэнтаў ад акладу), выхавальнікам дашкольнай адукацыі і памочнікам выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі (на 20 працэнтаў ад акладу), выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання ўстаноў адукацыі (на 27 працэнтаў ад акладу). Акрамя таго, з мэтай прыцягнення навуковых работнікаў да педагагічнай дзейнасці і павышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў на 15 працэнтаў ад акладу павышаецца заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу, устанаўліваецца надбаўка за навукова-педагагічную дзейнасць кіраўнікам і спецыялістам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, маючым вучоную ступень кандыдата навук у памеры 35 працэнтаў ад акладу, маючым вучоную ступень доктара навук - у памеры 55 працэнтаў ад акладу", - пракаменціравалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Пастановай таксама прадугледжваецца павышэнне з 1 студзеня 2025 года надбаўкі за работу ў галіне на 20 працэнтаў ад акладу сацыяльным педагогам, педагогам-псіхолагам. "Гэта падкрэслівае важную ролю сумеснай работы ўстановы адукацыі і сям`і ў выхаванні дзяцей. Павялічваецца памер дыяпазону даплаты за асаблівыя ўмовы працы ў сярэднім на 10 працэнтаў ад базавай стаўкі за работу з вучнямі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, расстройствы аўтыстычнага спектра, са сляпымі вучнямі, з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, што з`яўляецца гарантам дзяржавы па стварэнні асаблівых умоў пры рабоце з гэтай катэгорыяй вучняў", - адзначылі ў ведамстве.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

31 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:67
 
Ключевые слова:
Образование Педагоги Зарплата Повышение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме