У рамках трох секцый плануецца абмеркаваць «лінгвістычную» ветлівасць як фактар узаемадзеяння культур (на прыкладзе рускай і кітайскай моў); апакаліптычныя матывы ў паэзіі аўстрыйскага экспрэсіянізму; ролю негвалтоўных метадаў у кантэксце міжкультурных і міжцывілізацыйных адносін; філасофскія канцэпцыі Анры Лефеўра і Фрыдрыха Шэлінга і інш. Таксама будуць закрануты пытанні культурнай спадчыны ва ўмовах лічбавых трансфармацый і інтэграцыі яго ў сістэму адукацыі.
У другі дзень навуковага мерапрыемства вынікі сваіх даследаванняў прадставяць аспіранты, магістранты і студэнты. Іх даклады пазнаёмяць удзельнікаў з канфуцыянскай сімволікай у кітайскай міжкультурнай камунікацыі, феноменам культурнай медыяцыі ў сучасным грамадстве, анімацыяй як сегментам кінаіндустрыі Кітая і інш.
Па выніках работы канферэнцыі апублікуюць зборнік дакладаў, які будзе даступны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.
Дыскусія адбудзецца 7 і 8 красавіка ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі. Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ.
Надзея Нікалаева
Звязда, 6 красавіка 2022
Надзея Нікалаева
Звязда, 6 красавіка 2022