— Праект традыцыйна пачынае сваю работу ў пачатку вясны і працягваецца да канца ліпеня, – патлумачыла галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Анжаліка Яўных. — Патэнцыйныя ўдзельнікі студатрадаўскага руху могуць загадзя забраніраваць месца ў студатрадзе, адзначыць у заяўцы, чым бы яны хацелі займацца, на якую заработную плату разлічваюць. Да паслуг наведвальнікаў будуць працаваць выставы «Труд Крут», фотасушкі, фотазоны, транслявацца відэаролікі.
Сёння ў Магілёве пляцоўкі разгарнулі тэхналагічны і медыцынскі каледжы, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій; у Бабруйску — медыцынскі каледж, у Горках — Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Дарэчы, Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў запускае ў афіцыйным Telegram-канале «Студаатрады Беларусі» чат-бот. Перайшоўшы па QR-кодзе, маладыя людзі змогуць запоўніць анкету для працаўладкавання.
Нэлі Зігуля
Звязда, 1 сакавіка 2022
Звязда, 1 сакавіка 2022