https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка 18-27 сакавіка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»


Мэта акцыі — напярэдадні веснавых школьных канікул прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб’ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.
У рамках акцыі Беларускай чыгункай будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем мераў бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фармаванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, у час якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу ад чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Сяргей Расолька
Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Транспорт, Образование в Беларуси
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
Акция Беларуская чыгунка Школьные каникулы Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме