https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДУ стаў чэмпіёнам сярод ВНУ Беларусі па выніках міжнароднай алімпіяды «IT-Планета»


БДУ прызнаны чэмпіёнам сярод ВНУ Беларусі па выніках XIII Міжнароднай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій «IT-Планета 2020/21», паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Гэты тытул універсітэт заваяваў сярод больш як 20 айчынных ВНУ за паказальныя выступленні студэнтаў ФПМІ ў фінале аднаго з самых маштабных IT-спаборніцтваў Расіі. Таксама чэмпіёнства вызначылася сярод астатніх краін-удзельніц. Фінал мерапрыемства праходзіў з 12 па 15 лістапада ў анлайн-фармаце.

У час алімпіяды былі разыграны ўзнагароды конкурсаў рознай IT-накіраванасці: «Робататэхніка», «Сеткавыя тэхналогіі», «Праграмаванне», «Вэб-дызайн», «Распрацоўка мабільных прыкладанняў», «3D-мадэляванне», «Базы даных», Data science , «Штучны інтэлект» і «Віртуальная рэальнасць».

Абсалютным пераможцам у «Рабофабрыцы» у намінацыі «Выраб» стаў трэцякурснік БДУ Даніла Елісееў з праектам «3D-прынтэр міні». Другое месца ў конкурсе «Лепшы свабодны дыплом» з праектам «Рэалізацыя абмежавання доступу да асабістых даных для дадатку пад платформу Android» заваяваў чацвёртакурснік БДУ Міхаіл Басанец. Таксама сёлета ад БДУ быў упершыню заяўлены сацыяльна арыентаваны праект у конкурсе «Неабмежаваныя магчымасці». Тут лепшымі прызнаны выпускнікі Марыя Пестрак, Сяргей Дарашэвіч і Уладзімір Ульяніцкі за мабільны дадатак для навучання глуханямых кіроўцаў Surdo (для пераводу вуснага маўлення ў анімацыю жэстаў). Акрамя таго, маладыя распрацоўшчыкі ўдастоены другога месца па выніках конкурсу «Распрацоўка мабільных дадаткаў».

Кіраўніком юнакоў выступіла старшы выкладчык кафедры шматпрацэсарных сістэм і сетак ФПМІ Анастасія Гусейнава.

Фінал алімпіяды аб’яднаў больш за 400 ІТ-спецыялістаў са 160 ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі і Казахстана. Усяго ў адборачных этапах спаборнічалі больш за 17 500 удзельнікаў.

Арганізатарам міжнароднага турніру з’яўляецца Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій «IT-Планета». Спаборніцтва накіравана на выяўленне і падтрымку здольных студэнтаў і маладых спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Звязда, 17 лістапада 2021
 
Дата публикации:17.11.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Технологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме