https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі стартавала выстава-конкурс дзіцячай творчасці «АрхНавацыя»


У Беларусі стартуе рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2021», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Конкурс, мэтамі якога з’яўляюцца павышэнне цікавасці да архітэктуры роднага краю, развіццё дзіцячай архітэктурна-мастацкай творчасці, выяўленне і падтрымка юных талентаў, праводзіцца ў Беларусі на працягу дзесяці гадоў. У гэтым годзе «АрхНавацыя» пройдзе ў рамках Беларускага архітэктурнага тыдня.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі з архітэктурным профілем, а таксама індывідуальныя ўдзельнікі ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў.

Выстава-конкурс праводзіцца ў чатыры этапы: першы (адборачны) — пройдзе ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых установах адукацыі ў верасні, другі (раённы і гарадскі) — таксама ў верасні, трэці (абласны і Мінскі гарадскі) — у кастрычніку, а завяршальны (рэспубліканскі) этап адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе.

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца выяўленчыя работы (жывапіс, графіка, змешаная тэхніка); праекты размалёўкі (мазаікі, графіці, стрыт-арт) фасадаў будынкаў, мікрараёна; архітэктурныя макеты — аб’ёмна-прасторавыя выявы праектуемага або існуючага збудавання, архітэктурнага ансамбля; мастацкія фатаграфіі (фотарэпартаж, серыя работ пра гісторыю, развіццё і змяненне дома, вуліцы, горада); відэафільмы працягласцю да 5 мінут. Конкурсныя работы павінны адпавядаць вызначаным ва ўмовах творчага спаборніцтва тэматыкам: «Дзіцячая архітэктура будучыні», «Парк будучыні», «Гульнявыя пляцоўкі будучыні», «Яркі горад», «Будаўніцтва ўчора, сёння, заўтра», «Архітэктары Беларусі» і «Рэстаўрацыя ў Беларусі».

Заяўкі на ўдзел у заключным этапе выставы-конкурсу прымаюцца да 8 кастрычніка. Іх можна накіраваць па адрасе г. Мінск, вул. Кірава, 16.

Па выніках конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя — 2021» у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з 26 кастрычніка па 20 лістапада пройдзе выстава лепшых работ.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Звязда, 29 траўня 2021
 
Дата публикации:29.05.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:777
 
Ключевые слова:
Детское творчество Конкурс Выставка Дизайн Архитектура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме