Мерапрыемства праводзіцца для знаёмства навучэнцаў і іх бацькоў з канкрэтнымі ўстановамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, іх магчымасцямі ў арганізацыі змястоўнага правядзення свабоднага ад навучання часу.
Праграма рэспубліканскага тыдня ўключае дні адкрытых дзвярэй ва ўстановах дадатковай адукацыі, канцэртныя, забаўляльна-пазнавальныя і фізкультурна-спартыўныя праграмы, у тым ліку на культурных пляцоўках па месцы жыхарства, выступленні творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на выязных канцэртах і выстаўках, у тым ліку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама праходзяць выстаўкі дзіцячай творчасці, іншыя мерапрыемствы, дзе дэманструюцца дасягненні навучэнцаў, педагогаў і творчых калектываў.
Цяпер у сістэме дадатковай адукацыі 270 устаноў усіх тыпаў, з іх 184 шматпрофільныя, 86 аднапрофільных, у якіх займаюцца больш за 390 тыс. навучэнцаў. З кожным годам дадатковая адукацыя становіцца ўсё больш запатрабаванай сярод дзяцей, бацькоў, педагогаў.
Вынікі Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі падвядуць 11 верасня ў Гродне - моладзевай сталіцы Беларусі. З гэтай нагоды адбудзецца спартыўна-масавае мерапрыемства.
7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА