Наяўнасць акрэдытацыі забяспечвае міжнароднае прызнанне інстытута, пашырае перспектывы супрацоўніцтва ў галіне бізнес-адукацыі, а таксама ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях, семінарах, трэнінгах і іншых мерапрыемствах.
Для атрымання IQA ацэньваліся стратэгія, мэты, структура, навучальны працэс, навуковыя даследаванні і інавацыі Інстытута. Акрэдытацыя прысуджаецца на шэсць гадоў. Дапускаецца паўторная заяўка на яе атрыманне.
Асацыяцыя CEEMAN (Central and East European Management Development Association) была створана ў 1993 годзе для садзейнічання ў развіцці менеджменту і бізнес-адукацыі. Яга аб`ядноўвае больш за 200 членаў з 42 краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Гэта бізнес-школы, універсітэты, нацыянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя асацыяцыі, карпарацыі і прыватныя асобы. Інстытут бізнесу БДУ стаў членам асацыяцыі ў 2019 годзе.