https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 840 беспрацоўных прайшлі перанавучанне ў Гомельскай вобласці сёлета


Больш за 840 беспрацоўных Гомельскай вобласці сёлета накіравалі на прафнавучанне і перападрыхтоўку, паведаміў сёння на апаратным нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Пётр Шутько.
Навучальныя групы з ліку беспрацоўных камплектавалі на аснове заявак наймальнікаў, аналізу вакансій. «У выніку на прафесійнае навучанне і перападрыхтоўку накіравалі 842 беспрацоўных. Пры гэтым 65% з іх — пад заказ наймальніка», — адзначыў Пётр Шутько.

У цэлым жа з пачатку года ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне рэгіёну звярнуліся больш за 25 тыс. чалавек, з якіх былі прызнаныя беспрацоўнымі 10,8 тыс. Службы занятасці ў студзені-лістападзе аказалі садзейнічанне ў працаўладкаванні 19 тыс. грамадзянам, у тым ліку 7,8 тыс. беспрацоўных.

Яшчэ больш за 320 беспрацоўным аказалі фінансавую падтрымку ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама ў сферы аграэкатурызму. Агульная сума прадастаўленых субсідый перавысіла Br948 тыс.

Звязда, 28 снежня 2020
 
Дата публикации:28.12.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:413
 
Ключевые слова:
Безработица Гомельшчына Рынок труда Переобучение Соцзащита Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме