https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія навучэнцы паспяхова выступілі на Жаўтыкаўскай алімпіядзе


На XVII Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы прадстаўнікі беларускай школы заваявалі 38 узнагарод.
Унікальнае інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца ў гонар вядомага казахстанскага акадэміка і выбітнага вучонага-матэматыка Арымбека Жаўтыкава і працягвае традыцыі ўсесаюзных алімпіяд.

Гэта сумесны праект Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Дарын» і Рэспубліканскай спецыялізаванай фізіка-матэматычнай сярэдняй школы-інтэрната імя А. Жаўтыкава для адораных дзяцей.

Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 1006 школьнікаў з 20 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Балгарыі, Інданезіі, Турцыі і іншых. Спаборніцтвы праходзілі ў анлайн-фармаце. Беларускія навучэнцы заваявалі тры залатыя медалі, восем — срэбных і дзевяць — бронзавых.

Усяго на рахунку беларусаў 38 узнагарод. Навучэнцы БДУ паклалі ў сваю скарбонку 18 медалёў: сярод іх ёсць і золата, і срэбра, і бронза. Таксама дыплом III ступені ў камандным заліку заваявала зборная № 1 Ліцэя БДУ.

У склад міжнароднага журы па матэматыцы ўвайшлі эксперты ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — дацэнт кафедры вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі механіка-матэматычнага факультэта Ігар Варановіч і загадчык кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта Анатоль Слабадзянюк.

Надзея Нікалаева
Звязда, 19 студзеня 2021
 
Дата публикации:19.01.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:415
 
Ключевые слова:
Информатика Физика Олимпиада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме