https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы, гэта пытанне нацыянальных амбіцый


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 студзеня на сустрэчы са студэнцкай моладдзю.
"Суверэнітэт - гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы. Гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Пытанне нашага грамадзянскага статусу, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я ніколі не паверу, што мы выгадавалі пакаленне незалежных беларусаў, якія мараць, каб іх будучыню вызначалі замежныя палітыкі".

У той жа час кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў студэнтаў, ці разумеюць яны, якіх велізарных намаганняў каштуе такая палітычная самастойнасць.

"Ці шмат вы ведаеце краін у свеце, якія такія ж невялікія і не багатыя на рэсурсы, як наша, але змаглі замацавацца на міжнароднай арэне як самадастатковая і моцная дзяржава? - спытаў ён. - Гэта значыць, мы не сталі на калені, ні пад каго не прагнуліся, таму нас і нахіляюць. Гэтак жа, як цяпер пачалі нахіляць Расію".

Прэзідэнт прызнаўся, што яму цікава пачуць, якім моладзь бачыць свой удзел у пытаннях умацавання гэтых пазіцый, ці разумее, як яна патрэбна краіне, як важны яе поспехі для захавання дзяржаўнасці.

"Я цвёрда веру, што вы і толькі вы будзеце гаспадарамі роднай зямлі, што, дзе б ні апынуліся, будзеце з гонарам гаварыць: "Я беларус!" І тое, што вы мяне запрасілі на гэту размову, умацоўвае маю веру ў гэта", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

29 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
Суверенитет Независимость Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме