"Выбіраем студатрад!" - гэта своеасаблівыя дні адкрытых дзвярэй у штабах студэнцкіх атрадаў БРСМ. Яны даюць магчымасць інфармаваць маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў трэцім працоўным семестры. У пачатку сакавіка мы даём старт мерапрыемствам ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а потым да прома-праекта далучацца штабы працоўных спраў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Кожны тыдзень у ВНУ і ССНУ ў вызначаныя дні будуць арганізаваны рэкламныя кампаніі, якія папулярызуюць студатрадаўскі рух.
Усе жадаючыя далучыцца да руху і папрацаваць летам у студэнцкіх атрадах змогуць запоўніць анкету на працаўладкаванне. Пры гэтым можна пазначыць не толькі перыяд работы, але і адзначыць пажаданы профіль (будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы), а таксама іншыя пажаданні: месца работы, заработная плата", - расказала Надзея Шахоўская.
Паводле яе слоў, праект "Выбіраем студатрад!" дапамагае планаваць працаўладкаванне маладых людзей і каардынаваць гэту работу. "Цяпер у нас самая актыўная падрыхтоўка да трэцяга працоўнага семестра: ідзе планавая арганізацыя навучання камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў, прадаўжаецца пошук запатрабаваных вакансій і работадаўцаў. Плануем працаўладкаваць не менш за 25 тыс. удзельнікаў. Падрыхтоўку да новага працоўнага семестра РШСА фактычна пачаў з канца мінулага года. У снежні ўжо былі праведзены заняткі і трэнінгі. У Школе кіраўнікоў працоўных праектаў рэалізаваны "Зімовы маршрут". Па ім маладыя людзі "прайшлі" ў час зімовых канікулаў. Мы плануем рэалізаваць у гэтым годзе яшчэ чатыры рэспубліканскія і міжнародныя працоўныя праекты. Гэта "Усебеларуская моладзевая будоўля "Горад маладосці", "Атлант 2021", "Арляня" ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Камсамольскі" на базе Усерасійскага цэнтра "Арляня" сумесна з Расійскімі студэнцкімі атрадамі, а таксама будаўніцтва магістралі М1 (Беларусь) сумесна з мабільнымі кадрамі Расіі", - дапоўніла камандзір РШСА.
Студатрадаўскі рух - адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. У 2020 годзе сіламі ўсіх структур Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў працаўладкаваны 24 044 чалавекі ў складзе 1689 студэнцкіх атрадаў. У аснове руху - грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, накіраванае на захаванне гістарычнай памяці і культурнай спадчыны краіны. Патрыятычныя праекты рэалізуюцца пастаянна.
1 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
1 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА