Спецыялісты, якія складаюць рэйтынг, грунтаваліся на дадзеных 2,2 млн паўналетніх жыхароў 100 рэгіёнаў свету, для якіх англійская мова не з’яўляецца роднай.
Займаючы 40-ы радок, Беларусь уваходзіць у групу краін з сярэднім узроўнем валодання англійскай мовай. Там жа знаходзяцца Расія, якая заняла 49-е месца, і Украіна, якая размясцілася на 44-й пазіцыі.
Сярод нашых суседзяў лідзіруе Польшча — 16-е месца рэйтынгу. Следам, на 24-м радку, размясцілася Літва, а на 29-м месцы — Латвія.
Першае месца ўжо другі год запар застаецца за Нідэрландамі. У топ-5 таксама ўвайшлі Данія, Фінляндыя, Швецыя і Нарвегія.
Звязда, 21 лістапада 2020