Міжнародная прэмія прысуджалася па выніках 2019 года, які ў СНД быў абвешчаны Годам кнігі. На суісканне былі вылучаны прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Кыргызстана і Таджыкістана. Штогод колькасць прэмій роўная ліку дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
Конкурс праводзіцца з 2008 года сярод маладых спецыялістаў да 35 гадоў з краін СНД. Прэмія прысуджаецца за лепшыя творы, працу або дасягненні, прысвечаныя тэматыцы гуманітарнага года.
Заснавальнікамі выступаюць Савет па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Кацярына Роўда ў 2018 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. У Фундаментальнай бібліятэцы ўніверсітэта працуе з 2014 года. З’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2017 года, кіраўніком клуба аматараў мастацкага слова «КЛУмБА», галоўным рэдактарам альманаха «аБДУмана», кіраўніком праекта «Карані».
З’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў на рускай і беларускай мовах «Водар Белага налiву» (2016), «Паэтычныя КаРункi» (2019). Лаўрэат конкурсаў «Славянскі калейдаскоп», «Таленты Беларусі», намінант на нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі «Лепшы дэбют» (2014-2016), лаўрэат прэміі «Адкрыццё года» ў галіне літаратуры (2017), міжнароднага літаратурнага конкурсу «Паршацвет» (2018), пераможца міжнароднага конкурсу «Сузор’е духоўнасці» (2018) і конкурсу, прымеркаванага да Дня яднання Беларусі і Расіі (2019).
Надзея Нікалаева
Звязда, 30 ноября 2020І
Звязда, 30 ноября 2020І