Дадатак арыентаваны на моладзь, якая сочыць за моднымі тэндэнцыямі, але не гатовая марнаваць час на выбар адзення.
Платформа ўключае спіс папулярных сярод карыстальнікаў крам. Яе функцыянал дазваляе аператыўна скласці з розных брэндаў і калекцый новыя вобразы, даведацца пра наяўнасць патрэбнай мадэлі, яе памер і месца продажу, а таксама ацаніць спалучэнне рэчаў да іх набыцця. У перспектыве распрацоўшчыкі плануюць дадаць опцыю анлайн-пакупкі. Таксама ў галерэі мабільнага сэрвісу можна капіяваць вобразы іншых карыстальнікаў з падобнай камплекцыяй і дапаўняць калекцыі новымі аксэсуарамі.
Студэнты плануюць запусціць свой дадатак у сакавіку наступнага года. Праграма будзе даступная бясплатна для мабільных прылад з сістэмай Android. Акрамя рэгістрацыі на платформе, карыстальніку трэба будзе таксама ў асабістым кабінеце пазначыць свае параметры.
На дадзены момант інавацыйны праект уключаны ў акселерацыйную праграму ІТ-кампаніі «KrokIT». Яе стваральнікам акажуць кансультацыйную дапамогу і падтрымку ў камерцыялізацыі ініцыятывы. Такую магчымасць яны атрымалі дзякуючы высокай ацэнцы на конкурсе інавацыйных праектаў «INNSTART BSU», які завяршыўся ў лістападзе.
Надзея Нікалаева
Звязда, 10 снежня 2020
Звязда, 10 снежня 2020