https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Людзей мастацтва нельга ставіць у рамкі, але выхоўваць іх характар трэба


Такое меркаванне выказаў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка 21т кастрычніка, прадстаўляючы новага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) Наталлю Карчэўскую.
Кіраўнік урада звярнуў увагу, што БДУКМ рыхтуе людзей, якія праз нейкі час павінны стаць "апорай беларускай культуры, зоркамі".

"Што вы (выкладчыкі.) у іх закладзяце, то яны будуць несці са сцэны ў масы. На мой погляд, у вас вельмі складаная работа. Творчыя людзі - вельмі асаблівыя, яны не будуць хадзіць строем, спяваць адны і тыя ж песні. Гэта людзі з асаблівай адчувальнасцю да працэсаў, якія адбываюцца", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у перыяд нейкіх турбулентнасцей, вострых працэсаў людзі мастацтва, як правіла, найбольш актыўна выказваюць сваю пазіцыю.

"Але ўсё ж такі характар артыстаў трэба выхоўваць, нельга пускаць усё на самацёк. Маё глыбокае перакананне - нельга ставіць людзей мастацтва ў нейкія рамкі, мы гэта праходзілі ўжо ў СССР", - заявіў Раман Галоўчанка.

Прэм`ер-міністр запэўніў, што ўлады ніколі не пойдуць на тое, каб падвяргаць нешта цэнзуры. "Таму што забраць у творчага чалавека свабоду самавыяўлення - значыць, фігуральна кажучы, наступіць яму на горла. Але гэта не выключае выхавання характару, закладання асноў патрыятызму і, самае галоўнае, крытычнага асэнсавання таго, што ўкладвалася ў вушы маладому пакаленню", - сказаў ён.

Раман Галоўчанка адзначыў, што ў змене рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў няма ніякай надзвычайшчыны.

"Гэта не нейкае змяненне курсу або хтосьці не справіўся. Так, былі пытанні, але мінулага рэктара ніхто не зняў", - сказаў ён і растлумачыў, што рашэнне аб змене рэктара БДУКМ было прынята свядома, каб прыўнесці ў адукацыйны працэс нешта новае і змяніць падыходы да навучання.

Гаворачы пра новага рэктара, прэм`ер-міністр звярнуў увагу, што Наталля Карчэўская абсалютна не чужы для сферы культуры чалавек, вопыт работы ў Мінкульце і творчая натура павінны дапамагчы ёй выканаць пастаўленыя задачы.

Раман Галоўчанка лічыць, што без культуры беларусы могуць страціць сябе як народ, таму трэба захаваць і развіваць яе. На яго думку, на самаідэнтычнасці беларускага народа можна пабудаваць ідэалогію, на якой выхоўвалася маладое пакаленне.

"Цяпер ідуць складаныя пошукі таго, чым можна было б захапіць моладзь. Напэўна, у тым, чым вы займаецеся, і трэба шукаць гэты стрыжань. Нам патрэбны адданыя людзі. Адданыя не асабіста некаму, а дзяржаве. Хто б ні кіраваў гэтай дзяржавай, яны павінны быць вернымі краіне, радзіме", - рэзюмаваў прэм`ер-міністр.

21 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.10.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:386
 
Ключевые слова:
Белоруский государственный университет культуры и искусств Патриотизм Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме