Міністэрства адукацыі атрымае сродкі на аднаўленне выдаткаў (у тым ліку выдаткаў за кошт сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы) на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання COVID-19 у суме Br166,3 тыс. З іх для БДУ будзе прызначацца амаль Br35 тыс., БНТУ — Br131,3 тыс.
Гэтай жа пастановай адобрана выдзяленне Мiнiстэрству па надзвычайных сітуацыях больш як Br1,7 млн для авансавага плацяжу за чатыры пажарныя аўталесвіцы.
Грошы будуць выдзелены Міністэрствам фінансаў у 2020 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Звязда, 31 кастрычніка 2020