https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іна Фёдарава: «У краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізкультурай»


Інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай працы Іна Фёдарава (г. Мар’іна Горка) працуе ў гэтай сферы больш за 12 год.
— Што мне вельмі падабаецца менавіта ў Беларусі (магу параўнаць з іншымі краінамі, у прыватнасці, Расіяй) — гэта прафесійны падыход. Напрыклад, для фітнес-інструктара, фітнес-трэнера зараз вітаецца не проста дакумент аб праходжанні курсаў, а менавіта цэніцца адукацыя. Я сама атрымала дадатковую адукацыю ў нашым БДУФК, і гэта мне вельмі здорава дапамагае. Атрымаўшы азы, я магу далей ужо самаразвівацца, самаўдасканальвацца ў іншых абласцях: напрыклад, зараз цікаўлюся аквааэробікай — дзякуючы атрыманым ведам была лёгка распрацаваць трэніроўкі ў басейне. У Беларусі навучаюць з навуковым падыходам, што дазваляе паменшыць траўматызм, дапамагчы чалавеку вырашыць канкрэтную праблему. Гэта — самы вялікі плюс.

У апошні час змянілася стаўленне да фізічнай культуры. Увогуле я лічу, што людзі, якія займаюцца спортам, сочаць за сваім здароўем, — гэта асаблівая катэгорыя грамадзян. Яны заўсёды адшукаюць магчымасць гэта зрабіць.

У краіне адназначна ёсць усе ўмовы, каб займацца, калі чалавек хоча. Узяць наш новы басейн — кошты вельмі даступныя. Нават самастойна можна прыходзіць, складаць графік трэніровак. А калі звярнуцца да нас, мы заўсёды гатовы дапамагчы, пракансультаваць. Абы было жаданне.

Запісала Варвара Марозава
Звязда, 26 ліпеня 2020
 
Дата публикации:26.07.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:427
 
Ключевые слова:
Физкультура Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме