За званне найлепшага знаўцы па тэарэтычнай механiцы змагалiся 294 удзельнiкi з 50 ВНУ, якiя прадстаўлялi Азербайджан, Арменiю, Беларусь, Кiтай, Расiю, Туркменiстан, Узбекiстан i Украiну.
Змяненне формы правядзення турнiру наклала адбiтак на яго праграму. Калi раней праводзiлiся асабiста-камандны тэарэтычны конкурс i камандны конкурс рашэння кароткiх задач (брэйн-рынг), то сёлета было прынята рашэнне аб правядзеннi толькi тэарэтычнага конкурсу, вынiкi якога падводзiлiся толькi ў асабiстым залiку.
Удзельнiкi на працягу дзвюх з паловай гадзiн змагалiся ва ўменнi прымяняць веды, атрыманыя пры вывучэннi такiх дысцыплiн, як тэарэтычная механiка, фiзiка, матэматыка, а таксама дэманстравалi здольнасцi да сiстэмнага аналiзу i дзеяння, навыкi самастойнай работы i творчае мысленне.
Студэнтам трэба было рашыць шэсць задач (па дзве па статыцы, кiнематыцы i дынамiцы). Прычым канкурсанты мусiлi выканаць не толькi вiдавочныя дзеяннi, але i такiя, пра якiя часам цяжка здагадацца, а таксама падрабязна i аргументавана апiсаць ход рашэння i прывесцi ўсё схематычна.
Па вынiку курсанты факультэтаў тэхнасфернай бяспекi i папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiкiта Ляшэнка i Антон Барцоў сталi прызёрамi мiжнароднай алiмпiяды, заваяваўшы II i III месцы адпаведна. Падрыхтавалi будучых ратавальнiкаў Андрэй Камлюк i Тарас Мартыненка.
Варта адзначыць, што Мiкiта Ляшэнка таксама прызнаны найлепшым у Беларусi знаўцам па тэарэтычнай механiцы. Ад аргкамiтэта ён удастоены дыплома I ступенi.
Пераможцам жа iнтэлектуальнага форуму стаў студэнт Унiверсiтэта Цiнхуа (Кiтай) Лю Цзэхуа.
Мiжнародная алiмпiяда па тэарэтычнай механiцы ў анлайн-фармаце праведзена ўпершыню. Традыцыйна яе арганiзатарам выступiў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту.
Iнфармацыя МНС
Звязда, 18 чэрвеня 2020