Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякія праблемы ў эканоміцы і, тым больш, ніякія вірусы не адмяняюць актуальнай тэмы, якая ляжыць у сферы адукацыі дзяцей і рашэнняў у гэтым плане.
У цэнтры ўвагі былі тры тэмы - завяршэнне навучальнага года ў сістэме адукацыі, уступная кампанія і экзамены, летняе аздараўленне і адпачынак дзяцей. "На пытанні па гэтых тэмах цяпер трэба даваць адказ", - заявіў беларускі лідар.
"Хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, што будзем рабіць і як будзем працаваць. У нас жа экзамены ў 9-х і 11-х класах, затым у ВНУ завяршэнне навучальнага года, уступныя экзамены. Нам трэба зыходзіць з таго, як развівалася сітуацыя ў Беларусі і якія меры прымаліся і мною, і іншымі органамі ўлады ў сувязі з гэтай пандэміяй і віруснымі праблемамі. Рашэнні будуць выключна зыходзіць з таго, як развіваліся гэтыя падзеі. А не так, як робяць нашы суседзі. Мы не жылі так, як жылі нашы суседзі. Мы нічога не забаранялі, мы адкрыта і сумленна гаварылі людзям, як трэба жыць і працаваць", - адзначыў Прэзідэнт.
"Таму з гэтага будзем зыходзіць. Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна. Для таго, каб вучыцца ў ВНУ, патрэбны веды. Веды на стол - паступай у ВНУ. Калі гэта школа, давайце вызначымся, як мы будзем праводзіць там выпускныя экзамены ў 9-х і 11-х класах. Я гатовы выслухаць вашы прапановы для прыняцця адпаведнага рашэння", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
БЕЛТА, 14 мая 2020
БЕЛТА, 14 мая 2020