https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доступ у інтэрнэт маюць амаль усе беларускія ўстановы адукацыі


Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.
"Сёння ў Беларусі 99 працэнтаў усіх устаноў адукацыі маюць доступ у інтэрнэт. Да выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій гатовы 85 працэнтаў педагогаў акрамя настаўнікаў інфарматыкі", - адзначыла Ірына Старавойтава.

Гаворачы аб арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем такіх тэхналогій, яна падкрэсліла: работа з такімі сэрвісамі мае шмат нюансаў.

Па-першае, прадугледжваецца вялікая самастойная работа вучняў, індывідуалізацыя працэсу. Некаторыя ВНУ гэта пытанне вырашылі: яны прадастаўляюць доступ да рэпазіторыяў бібліятэк, што дае магчымасць выкарыстоўваць электронныя фарматы манаграфій, артыкулаў, кніг і самастойна вывучаць тэмы.

Па-другое, працаёмкае і выкладанне з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій: тое, што раней выкладчык расказваў у час лекцыі, павінна будзе знаходзіцца ў пісьмовых уводзінах да дысцыпліны.

Калі гаварыць аб асаблівасцях навучання ў цяперашніх умовах, то намеснік міністра адзначыла: у выпадку неабходнасці можна ўносіць змяненні ў вучэбныя планы і пераносіць работы ў лабараторыях з выкарыстаннем абсталявання на больш позні тэрмін.

У апошнія гады ў краіне актыўна вядзецца павышэнне кваліфікацыі педагогаў у выкарыстанні ІКТ.

"Адзначу, што толькі на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы на спецыялізаваных курсах за апошнія некалькі гадоў 1,5 тыс. выкладчыкаў павысілі сваю кваліфікацыю. Больш за тое, у саміх установах адукацыі арганізавана карпаратыўнае навучанне і сістэма кансультацый", - сказала на заканчэнне Ірына Старавойтава.

16 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.04.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:428
 
Ключевые слова:
Интернет Дистанционное обучение Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме