Улічваючы, што зусім хутка распачнуцца вясновыя канікулы, конкурс можа паслужыць выдатнай матывацыяй для таго, каб правесці вольныя дні карысна і цікава, заняўшы сябе творчасцю і раскрыўшы свой талент. Удзел у ім могуць прыняць навучэнцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.
Ад канкурсантаў патрабуецца стварыць арыгінальны празаічны або паэтычны тэкст на беларускай або рускай мовах (аб`ёмам да 3000 друкаваных знакаў) і да 16 мая накіраваць яго разам з анлайн-заяўкай па наступнай спасылцы.
Кожны аўтар можа прадставіць на конкурс некалькі літаратурных работ, але не больш за пяць. Дасланыя работы не рэцэнзуюцца. Конкурсныя работы будуць ацэньвацца журы ў перыяд з 17 мая па 17 чэрвеня 2020 года.
Журы будзе звяртаць увагу на мастацкі ўзровень работы, стыль, глыбіню зместу, наяўнасць літаратурных элементаў у тэксце ( сюжэту, дыялогаў, метафар і г.д..), мову твора, самастойнасць выканання (адсутнасць клішэ і канцылярызмаў), яркасць вобразаў, арыгінальнасць.
Літаратурныя работы пераможцаў конкурсу будуць праілюстраваныя прафесійнымі мастакамі і выдадзены ў фармаце кнігі. Прызёры таксама атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў!
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, уключаючы правілы і патрабаванні да твораў, апублікаваная арганізатарамі на афіцыйных пляцоўках конкурсу ў сацыяльных сетках:
“УКантакце”: https://vk.com/dumkimalunki