Міністэрства адукацыі прымае неабходныя меры для бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, але пры гэтым не мае намеру ўстанаўліваць татальны кантроль у школах. Закранаючы тэму забеспячэння бяспекі, міністр выказаў меркаванне, што гэта трэба рабіць у рамках разумнага.
"Вы павінны разумець, што мы не будзем там устанаўліваць татальны кантроль. Усё ж школа - адкрытая сістэма, і школы часта з`яўляюцца своеасаблівым цэнтрам мікрараёна, пасёлка, горада. Напрыклад, можна назіраць - стадыёны каля школ, дзеці ў футбол гуляюць, а побач лаўкі, маці з дзіцячымі каляскамі ходзяць. Зноў жа ў школах ёсць спартзалы, басейны, у іх могуць займацца, напрыклад, па вечарах і мясцовыя жыхары, - прадоўжыў кіраўнік ведамства. - Таму мы не будзем рабіць школу нейкім рэжымным аб`ектам, куды ніхто не зможа зайсці. Але школы павінны разам з законнымі прадстаўнікамі, з вучнёўскім самакіраваннем, з заснавальнікамі ўстаноў адукацыі вызначыць парадак функцыянавання".
Міністр заўважыў, што вялікія спрэчкі ішлі наконт выкарыстання мабільных тэлефонаў у школах: "Мы пайшлі па шляху абмежавання - гэта значыць у час урокаў без дазволу настаўніка карыстацца тэлефонамі, іншымі гаджэтамі нельга. Яны павінны знаходзіцца або ў спецыяльным месцы або ў выключаным стане ў партфелі школьніка".
26 жніўня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА