https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнцкія стыпендыі ў 2019 годзе будуць атрымліваць 80 аспірантаў


Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2019 год назначаны 80 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У ліку стыпендыятаў прадстаўнікі біялагічных, тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных і гуманітарных навук, сфер экалогіі і спорту.

Аспіранты выконваюць дысертацыйныя работы па прыярытэтных напрамках навуковай дзейнасці. Вынікі даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях, знайшлі прымяненне ў вытворчасці, лячэбнай практыцы, адукацыйным працэсе.

"Прыняцце распараджэння накіравана на стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіццё айчынных навуковых школ і падтрымку навукова-даследчай дзейнасці таленавітых маладых даследчыкаў", - адзначылі ў прэс-службе.

18 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:616
 
Ключевые слова:
Аспирантура Госстипендия Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме