https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абучаць супрацоўнікаў міліцыі па профілі кіберзлачынстваў пачнуць у Акадэміі МУС


Аб гэтым 22 студзеня паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі.
Профільная падрыхтоўка супрацоўнікаў міліцыі па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій пачнецца ў Акадэміі МУС у верасні.

Калі ў 2017 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 3 тыс. злачынстваў у ІТ-сферы, то па выніках 2018-га іх колькасць склала амаль 4,7 тыс.

"Бачачы гэта, мы пачынаем рабіць пэўныя захады. У прыватнасці, у Акадэміі МУС у верасні 2019 года будзе весціся профільная падрыхтоўка супрацоўнікаў міліцыі па гэтым напрамку", - расказаў Іван Падгурскі.

22 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2019
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:591
 
Ключевые слова:
Киперпреступления Технологии Безопасность Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме