https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджаныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі


У Беларусі зацверджаныя адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі. Адпаведная пастанова № 125 ад 26 снежня 2018 года Міністэрства адукацыі апублікаваная 23 студзеня на Нацыянальным прававым партале.
Дакументам вызначаныя стандарты для пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі. Яны былі распрацаваныя міністэрствам сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі.

У стандарты ўваходзяць патрабаванні да праграмы, арганізацыі працэсу агульнай сярэдняй адукацыі, патрабаванні да вынікаў адукацыі. Прапісваецца колькасць гадзін вывучэння прадметаў, абавязковая і гранічна дапушчальная вучэбная нагрузка на вучня, тыпавы вучэбны план і гэтак далей.

Новы дакумент уводзіцца замест пастаноў Мінадукацыі, што страцілі сілу, № 2 "Аб зацвярджэнні адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі" ад 10 студзеня 2007 года, № 96 "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь" ад 3 кастрычніка 2008 года і № 32 "Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў навучальных прадметаў у агульнаадукацыйных установах" ад 29 мая 2009 года.

Гэтая пастанова набывае моц з дня яе апублікавання.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2019 
 
Дата публикации:23.01.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:687
 
Ключевые слова:
Среднее образование Образовательный стандарт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме