Беларусь стала лідарам СНД па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тысяч чалавек, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі напярэдадні Міжнароднага дня студэнта.
Міжнародны Дзень студэнта штогод адзначаецца 17 лістапада. Статыстычны камітэт распавёў, як жывуць і кім плануюць быць навучэнцы беларускіх ВНУ.
Паводле інфармацыі Белстата: у рэспубліцы на 10 тысяч насельніцтва прыпадае 315 студэнтаў, ва Украіне - 314, у Арменіі - 305, у Расіі - 289. Найменшы гэты паказчык сярод краін СНД у Арменіі - там ён складае 171.
"Сярод беларускай моладзі кожны сёмы з`яўляецца студэнтам", - сказалі ў камітэце.
Там таксама адзначылі, што ў 2017-2018 навучальным годзе ў Беларусі працавала 51 ВНУ, у іх вучыліся 284 тысячы студэнтаў.
Сярод спецыяльнасцяў у студэнтаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца звязаныя з эканомікай, правам ці камунікацыяй, на другім месцы - архітэктура і будаўніцтва. У апошнія дзесяць гадоў маладыя людзі пры паступленні ў ВНУ ўсё часцей выбіраюць спецыяльнасці, звязаныя з медыцынай, турызмам, фізічнай культурай і мастацтвам.
Мінск, 15 лістапада 2018
Sputnik
Мінск, 15 лістапада 2018
Sputnik