У рэйтынгу лепшых вышэйшых навучальных устаноў мацерыка Белдзяржуніверсітэт заняў 44 месца.
Галоўная ВНУ краіны традыцыйна займае месцы ў рэйтынгах лепшых універсітэтаў свету і часцей за ўсё БДУ аказваецца адзіным айчынным універсітэтам у адпаведных спісах.
Так, Белдзяржуніверсітэт увайшоў у рэйтынг пяцідзесяці лепшых універсітэтаў Еўразіі. У спісе ВНУ заняў 44 месца.
Пры падрыхтоўцы рэйтынгу ўлічваліся ўзровень адукацыі і даследаванняў, а таксама цытаванне і шэраг іншых характарыстык.
Лепшым ВНУ мацерыка быў названы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава, другое месца заняў Маскоўскі інстытут фізікі і тэхналогіі, трэцяе — Томскі політэхнічны.
Характэрна, што ў поўную версію рэйтынгу, якая ўключае больш за 70 ВНУ Еўразіі, не ўвайшоў ніводны ўніверсітэт Польшчы, Літвы і Латвіі. З суседзяў Беларусі прадстаўлена таксама Украіна, прычым адразу чатырма ВНУ. Самае высокае — 49-е месца — займае Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі.
Мінск, 31 жні ўня 2018
Sputnik
Мінск, 31 жні ўня 2018
Sputnik