https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У беларускія школы 1 верасня прыйдуць больш за 100 тыс. першакласнікаў


Нараду па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да пачатку 2018/2019 навучальнага года правёў намеснік прэм`ер-міністра Васіль Жарко, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У 2018/2019 навучальным годзе ў краіне будзе працаваць каля 8 тыс. устаноў адукацыі, у якіх будуць навучацца каля 2 млн выхаванцаў, вучняў, студэнтаў і слухачоў.

На нарадзе ва ўрадзе разглядалася падрыхтоўка да пачатку новага навучальнага года ўстаноў усіх узроўняў: дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Кіраўнікам дзяржорганаў пастаўлены задачы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, завяршэнні рамонтаў, куплі абсталявання і інвентару, мадэрнізацыі харчаблокаў, укамплектаванні педагагічнымі кадрамі, выданні падручнікаў і дапаможнікаў. Звернута ўвага на падрыхтоўку інтэрнатаў устаноў адукацыі.

Васіль Жарко адзначыў, што падрыхтоўка павінна завяршыцца своечасова і да 1 верасня ў кожнай установе адукацыі павінны быць створаны бяспечныя і камфортныя ўмовы для навучэнцаў. На нарадзе асаблівая ўвага ўдзелена арганізацыі харчавання, забеспячэнню бяспекі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, аказанню падтрымкі ў падрыхтоўцы да школы дзецям з малазабяспечаных сем`яў, арганізацыі школьных базараў, даступнасці і разнастайнасці адзення для школьнікаў.

3 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:667
 
Ключевые слова:
Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме