Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў навуковых арганізацый, навукова-метадычных устаноў, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца школьнікі (9-11 класы) і навучэнцы 1-2 курсаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
- Інтэрнэт-алімпіяда праводзіцца ў мэтах павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і стымулявання іх да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця, - распавялі арганізатары.
Алімпіяда праходзіць у два этапы: дыстанцыйны і вочны. Кожны этап уключае два туры. Першы тур дыстанцыйнага этапу адбудзецца 13 сакавіка, другі - 20 сакавіка. Туры вочнага этапу пройдуць 26 красавіка. Пераможцам будуць уручаны дыпломы і прызы. Узнагароджанне запланавана на 27 красавіка.
Жадаючым узяць удзел у рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе неабходна з 19 студзеня па 19 лютага 2018 года запоўніць электронную форму (заяўку).
Асноўным партнёрам выступае ТДА «Аверсэв». Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства ажыццяўляюць РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».
Звязда, 20 студзеня 2018