https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінадукацыі Беларусі ўстанавіла мінімальныя балы для ЦТ


Міністэрства адукацыі вызначылася з тэставымі баламі, якія будуць сёлета прыраўновацца на цэнтралізаваным тэсціраванні да нездавальняючай адзнакі.

Ніжні парог вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па першым профільным прадмеце вырас на 5 балаў, а па другой профільнай дысцыпліне застаўся ранейшы.

Так, па беларускай або рускай мове нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 24 балаў для філалагічных спецыяльнасцяў і ад 0 да 9 балаў — для ўсіх астатніх спецыяльнасцяў.

Калі матэматыка, фізіка, хімія, біялогія з`яўляюцца першай профільнай дысцыплінай, то нездавальняючымі прызнаюцца адзнакі ад 0 да 19 балаў. Станоўчым вынікам лічацца 20 балаў і больш. Калі тыя ж дысцыпліны з`яўляюцца другім профільным іспытам, то планка патрабаванняў зніжаецца, і абітурыенту дастаткова будзе набраць усяго 10 балаў (нездавальняючымі лічацца ад 0 да 9 балаў).

Калі першай профільнай дысцыплінай з`яўляюцца гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія і замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), нездавальняючымі лічацца балы ад 0 да 24. Калі гэта другая профільная дысцыпліна, то трэба будзе набраць не менш як 15 балаў, каб быць дапушчаным да ўдзелу ў конкурсе.

Самыя нізкія парогавыя значэнні ўстаноўлены для абітурыентаў, якія будуць сёлета паступаць у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы па групах спецыяльнасцяў “Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства”, “Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства”, “Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый”, “Меліярацыя і водная гаспадарка” і “Аграінжынерыя”.

Для таго, каб удзельнічаць у конкурсе, ім дастаткова будзе набраць усяго 7 балаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Матэматыка”, “Фізіка”, “Хімія”, “Біялогія”, “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя найноўшага часу”, “Грамадазнаўства”, “Геаграфія” і “Замежныя мовы”. Вынік  ад 0 да 6 балаў будзе лічыцца нездавальняючым.

У Міністэрстве адукацыі лічаць, што павышэнне парога па профільным прадмеце павысіць значнасць гэтай дысцыпліны і дазволіць адабраць найбольш падрыхтаваных абітурыентаў. Паэтапнае павышэнне парогавых значэнняў па выніках ЦТ  працягнецца і ў наступныя гады…

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 18 сакавіка 2018
 
Дата публикации:18.03.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:927
 
Ключевые слова:
Абитуриент ЕНТ Проходной балл Вступительная кампания Тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме