https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі школам будзе дадзена магчымасць уводзіць дадатковыя гадзіны на працоўнае навучанне для вучняў 10-11-х класаў


Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас анлайн-канферэнцыі ў інфармацыйным агенцтве БелТА 21 сакавіка.
З новага навучальнага года школам будзе дадзена магчымасць уводзіць дадатковыя гадзіны на працоўнае навучанне для вучняў 10—11-х класаў з мэтай прафесійнай падрыхтоўкі па шэрагу прафесій. 

Паводле яго слоў, працоўнае навучанне ў школе — "гэта выдатны падрыхтоўчы этап да жыцця і карысць яго відавочная".

На ўроках працы ў вучняў фарміруецца вопыт агульнапрацоўнай, гаспадарча-бытавой дзейнасці, што, несумненна, спрыяе іх сацыялізацыі і падрыхтоўцы да выканання сацыяльных роляў гаспадароў дома, адзначыў чыноўнік. Акрамя таго, школам дадзена магчымасць праводзіць факультатыўныя заняткі па працоўным навучанні, арганізаваць грамадска карысную працу з навучэнцамі.

"Што тычыцца пытання працоўнага навучання старшакласнікаў, то і сёння ў 10—11-х класах можа выкладацца прафесійная падрыхтоўка рабочых і служачых, мэтай якой з`яўляецца даць магчымасць навучэнцам атрымаць першасныя навыкі па пэўнай прафесіі, мець магчымасць пераканацца ў правільнасці свайго прафесійнага выбару, а ўстановам прафесійна-тэхнічнай адукацыі — атрымаць падрыхтаваных абітурыентаў", — сказаў міністр.

Ён растлумачыў, што ў старэйшых класах упор у працоўным навучанні будзе ў першую чаргу на дапрафесійную і прафесійную падрыхтоўку будучых выпускнікоў. Асабліва гэта будзе тычыцца тых, хто будзе ісці ў агульнаадукацыйныя класы без павышанага ўзроўню вывучэння тых ці іншых прадметаў.

"Выпускнікі змогуць выбраць асваенне якой-небудзь прафесіі, спецыяльнасці, па якой змогуць пайсці працаваць, альбо працягнуць навучанне ў сістэме прафтэхадукацыі або сярэдняй спецыяльнай пасля 11-га класа. Цяпер такі нарматыўны дакумент намі адпрацаваны, гэта пастанова ўрада, якая праходзіць узгадненне з усімі зацікаўленымі міністэрствамі", — паведаміў Карпенка.

У краіне, адзначыў ён, такая форма ёсць, крыху больш за 7 тыс. навучэнцаў займаюцца па такім кірунку, але спатрэбілася стварэнне адзінага нарматыўнага падыходу для таго, каб аднолькава прымяніць гэтую норму на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 21 сакавіка 2018
 
Дата публикации:21.03.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:843
 
Ключевые слова:
Профессиональная подготовка Средняя школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме