https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 27 тыс. чалавек плануецца прыняць у беларускія ВНУ на бюджэт у 2017 годзе


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.
"На ўзровень вышэйшай адукацыі першай ступені ў 2017 годзе за кошт сродкаў бюджэту плануецца прыняць 27,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў вочнай форме - 22,2 тыс., у завочнай форме - 5 тыс.", - расказала Людміла Высоцкая.

Яна адзначыла, што ў 2016 годзе на бюджэт было прынята 27,9 тыс. абітурыентаў, з якіх 22,5 тыс. паступілі на вочнае, 5,4 тыс. - на завочнае аддзяленне. На платнай аснове ў беларускія ВНУ плануецца прыняць 31 тыс. чалавек (у 2016 годзе іх было 34,8 тыс.).

У вочнай форме плануецца прыняць 14,8 тыс. абітурыентаў (16,6 тыс.), у завочнай - 16,2 тыс. (18,2 тыс.). Такім чынам, усяго ў 2017 годзе на бюджэт і платнае аддзяленне ў ВНУ ў Беларусі плануецца прыняць 58,2 тыс. чалавек.

2 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1208
 
Ключевые слова:
Высшее образование Вступительная кампания Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме