Да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў прыгавораны былы дырэктар вучэбна-доследнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Шчомысліца" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 2009 па 2015 гады кіраўнік атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў арэнды памяшканняў, якія належаць ВДРУП "Шчомысліца".
У красавіку гэтага года на падставе матэрыялаў УБЭЗ УУС Мінскага аблвыканкама ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ў дачыненні да былога дырэктара распачало адразу 11 крымінальных спраў па фактах атрымання хабару. Усяго ў дачыненні да яго была расследаваная 21 справа на падставе чч. 1, 2 і 3 арт. 430, арт. 14, ч. 1 арт. 430 КК. За вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, кіраўнік прадпрыемства атрымаў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур у якасці хабару 123.700 долараў ЗША і 73.260 еўра.
Прысуд ў законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2016
Мінск, 9 жніўня 2016