Урачысты выпускны баль для студэнтаў - грамадзян замежных дзяржаў пачнецца ў 17.00 у Ліцэі Белдзяржуніверсітэта.
У гэтым годзе дыпломы атрымаюць 465 студэнтаў. Таксама ўшаноўваць будуць замежных магістрантаў - 165 выпускнікоў і 15 аспірантаў.
Адной з галоўных падзей вечара стане ўзнагароджанне 37 выпускнікоў граматамі і значкамі з лагатыпам ВНУ за выдатную вучобу.
Працягне ўрачыстасць святочная канцэртна-забаўляльная праграма. Яна ўключае віктарыну і розыгрышы, групавыя сэлфі ў фотазоне і дыскатэку. Выступіць спявачка Гюнеш.
Плануецца, што сярод ганаровых гасцей святочнага вечара будуць прадстаўнікі дыпламатычных місій Азербайджана, Грузіі, Таджыкістана, Узбекістана, КНР, Турцыі, Сербіі.
Звязда, 18 чэрвеня 2016
Звязда, 18 чэрвеня 2016