"Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі - адзін з важных складнікаў усяго нашага прамысловага патэнцыялу. Яна дае магчымасць эканоміцы дынамічна развівацца, ствараць сучасныя прадпрыемствы і самае галоўнае - напаўняць іх жывой сілай - кадрамі. Беларусь не мае ўсіх элементаў табліцы Мендзялеева, але яна мае значна большае - прафесійна падрыхтаваныя кадры", - дадаў Аляксандр Забела.
У якасці прыкладу старшыня канцэрна прывёў цукровую галіну, якая прызнана адной з самых дынамічных у развіцці на постсавецкай прасторы. "Мы з`яўляемся кузняй кадраў для ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву са Слуцкім прафесійна-тэхнічным каледжам", - падкрэсліў ён.
Паводле слоў Аляксандра Забелы, калегі з постсавецкай прасторы з зайздрасцю сёння глядзяць на Беларусь, якая дзякуючы мудрай палітыцы кіраўніка дзяржавы захавала ўнікальную сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Старшыня канцэрна таксама адзначыў, што заводы канцэрна гатовы аказваць пасільны фінансавы ўдзел у развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.
1 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
1 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА