https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Студэнты спраектуюць для Брэста энергаэфектыўны жылы комплекс


Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізатараў міжнароднага студэнцкага конкурса.
У Беларусі стартаваў міжнародны архітэктурны студэнцкі конкурс "Праектаванне мультыкамфортнага дома Ізавер 2016". Яго арганізатарамі з`яўляюцца французскі канцэрн "Сен-Габен" і Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. 

У Беларусі гэты конкурс праводзіцца з 2011 года. За пяць папярэдніх гадоў у краіне ў ім узялі ўдзел больш за 320 студэнтаў. Фіналісты конкурсу з Беларусі традыцыйна паказваюць высокія вынікі на міжнародным фінале, дзе яны тройчы займалі прызавыя месцы. 

Заданне цяперашняга конкурсу, падрыхтаванае кампаніяй "Сен-Габен" пры супрацоўніцтве з упраўленнем архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэста, заключаецца ў распрацоўцы праекта энергаэфектыўнай комплекснай забудовы жылога раёна Чырвоны Двор з улікам развіцця Брэста. 

Чырвоны Двор, размешчаны каля ракі Мухавец, пачаў забудоўвацца ў 2012 годзе. Адна з асаблівасцяў раёна — малапавярховая забудова, трох- і чатырохпавярховыя дамы сучаснай планіроўкі і таўнхаўзы. Конкурсны комплекс зойме прыкладна 15-20 га. У яго межах размешчана жылая забудова, установы і прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання, навучальна-выхаваўчыя ўстановы, вытворчыя аб`екты. 

Паводле інфармацыі арганізатараў, адна з асноўных задач конкурсу — развіццё навыкаў праектавання энергаэфектыўных і мультыкамфортных аб`ектаў, а таксама фарміраванне прафесійнага асяроддзя сярод маладых беларускіх архітэктараў і праекціроўшчыкаў. Дарэчы, у Беларусі да 2015 года доля будаўніцтва энергаэфектыўных жылых дамоў павінна была дасягнуць не менш як 60%. 

Міжнародны студэнцкі архітэктурны конкурс "Мультыкамфортны дом Ізавер" праводзіцца ў два этапы: нацыянальны і міжнародны. Нацыянальныя этапы конкурсу ўцягваюць у сукупнасці больш як 100 навучальных устаноў і прыкладна 1.000 удзельнікаў у розных краінах. Каманды, якія перамаглі на нацыянальных этапах, прадстаўляюць свае праекты на міжнародным этапе. 

Міжнародны этап пройдзе ў канцы мая 2016 года ў Мінску. Сталіца Беларусі прыме 60 каманд-пераможцаў з Бельгіі, Балгарыі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Турцыі, Вялікабрытаніі і Украіны. Для ацэнкі праектаў створана журы, якое складаецца з прадстаўнікоў мясцовых органаў горадабудаўніцтва, вядучых архітэктараў Еўропы, супрацоўнікаў кампаніі "Сен-Габен". 

Усю дадатковую інфармацыю пра конкурс і ўдзел у ім можна даведацца на сайце http://www.isover-students.com/.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2015
 
Дата публикации:17.11.2015
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1228
 
Ключевые слова:
Конкурс Архитектура Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме