Рабочыя назвы новых чайных напояў — «Вітамінка», «Выдатнік», «Чэмпіён» і г.д.
Купажы з сушаных пладоў шыпшыны, ягад і лісця чорных парэчак, лісця маліны, кветак каркадэ, ліпы і ягад чарніц атрымалі высокую ацэнку бацькоў і дзяцей. Наступны этап сумеснай работы спецыялістаў тэхналагічнай службы камбіната і Мінскай агародніннай фабрыкі — дапрацоўка і ўкараненне фітачаёў у школьнае меню.
Участак па вырошчванні лекавых траў з багатай калекцыяй раслін еўрапейскай і далёкаўсходняй флоры існуе на Мінскай фабрыцы агародніны амаль 30 гадоў. Пры апрацоўцы траў не прымяняюцца мінеральныя ўгнаенні і хімічныя рэчывы. Увесь працэс вырошчвання праходзіць у строгай адпаведнасці з тэхналагічнымі інструкцыямі, распрацаванымі на кожны від раслін. На вытворчасць пастаўлена 25 рэцэптур і выпускаецца больш за 40 найменняў прадукцыі. Чаі створаны толькі з уласнай натуральнай, экалагічна чыстай расліннай сыравіны, не маюць у саставе араматызатараў і кансервантаў.
Звязда, 17 лістапада 2015