https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр адукацыі: Сёлета абітурыенты здалі ЦТ лепш, чым у мінулыя гады


У 2015 годзе абітурыенты здалі цэнтралізаванае тэставанне лепш, чым у мінулыя гады, паведаміў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.
"Такі паказчык, як 277 "стабальнікаў", гаворыць аб тым, што маладыя людзі сталі больш сур`ёзна рыхтавацца да ЦТ", — цытуе Жураўкова прэс-служба Мінадукацыі. 

Вынікі ЦТ, паводле слоў міністра, паказалі, што па рускай і беларускай мовах абітурыенты "даволі адукаваныя": сярэдні бал па гэтых прадметах у выпускнікоў ліцэяў і гімназій перавысіў 60, у выпускнікоў школ склаў больш за 40. Па матэматыцы сярэдні бал у выпускнікоў ліцэяў склаў амаль 52 балы, школ — 28 балаў. 

"Вельмі нядрэнны", паводле ацэнкі міністра, вынік ЦТ паказалі выпускнікі пры здачы замежных моў. "Гэта гаворыць аб тым, што ўвагі англійскай, нямецкай, іспанскай мовам цяпер школьнікі надаюць усё больш. Напрыклад, па англійскай мове сярэдні бал выпускнікоў гімназій — 59,8, а ў выпускнікоў школ — 39. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных устаноў і нашых прафтэхвучылішчаў па англійскай мове сярэдні бал атрымалі амаль 27. Па кітайскай мове сярэдні бал склаў 79. Гэта добры паказчык", — заявіў Жураўкоў. 

Сёлета 11 абітурыентаў набралі 100 балаў па двух прадметах з трох. Пры гэтым па трэцім прадмеце ЦТ у іх 95, 96 і 98 балаў. 

"Калі падводзіць папярэднія вынікі, то сістэма цэнтралізаванага тэставання яшчэ раз даказала сваю жыццяздольнасць, эфектыўнасць, да яе выпускнікі прывыклі, сур`ёзна рыхтуюцца, — адзначыў міністр. — Узровень здачы ЦТ узрастае з кожным годам. Мы будзем удасканальваць сістэму, асабліва з уводам профільнага навучання. Але гэта не будзе паспешным працэсам. Наша ЦТ будзе мадэрнізавана з улікам прафілізацыі". 

Жураўкоў таксама паведаміў пра планы Міністэрства адукацыі прапрацаваць пытанне ўвядзенні здачы ЦТ па чатырох прадметах, каб пашырыць абітурыентам магчымасці выбару прафесіі. "Тры ЦТ часта вельмі звужаюць спектр для паступлення", — дадаў ён. 

"Яшчэ раз паўтараю: усе новаўвядзенні будуць абдуманыя. Зразумела, правілы гульні будуць агучаныя загадзя, каб будучыя абітурыенты і іх бацькі маглі загадзя пачаць падрыхтоўку да выбару прафесіі, універсітэтаў ці сярэдніх спецыяльных устаноў. Трэба выключыць перажыванні і хваляванні перад экзаменамі", — падкрэсліў Жураўкоў.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 8 ліпеня 2015
 
Дата публикации:08.07.2015
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1548
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме