Ва ўстановах вышэйшай адукацыі на беларускай мове вучацца 0,3 тыс. студэнтаў (0,1%), на рускай і беларускай мовах — звыш 149 тыс. студэнтаў (41%), на рускай мове — каля 212 тыс. (58%).
Сёлета ў навучальных установах дашкольнай адукацыі на беларускай мове выхоўваюцца 43 тыс. дзяцей (10%), на рускай мове — амаль 368 тыс. дзяцей (90%).
У 2014/2015 навучальным годзе ў дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі ўсе прадметы на беларускай мове вывучаюць звыш 135 тыс. вучняў (14%), на рускай мове — каля 811 тыс. (86%).
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на беларускай мове навучаюцца 0,3 тыс. навучэнцаў (0,2%), на рускай і беларускай мовах — прыкладна 22 тыс. навучэнцаў (17%), на рускай мове — прыкладна 107 тыс. (83%).
Як зазначылі ў Белстаце, ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці працуюць дзве рознаўзроставыя групы: адна — на літоўскай мове (14 дзяцей), другая — на польскай (18 дзяцей). У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у трох установах агульнай сярэдняй адукацыі выкладанне вядзецца на польскай мове (817 вучняў) і ў адной — на літоўскай (59 вучняў). У 64 школах рэспублікі польскую мову як самастойны прадмет, факультатыўна або ў гуртках вывучаюць звыш 3,2 тыс. вучняў, яўрэйскую — 0,3 тыс. вучняў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2015
Мінск, 21 лютага 2015