https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шэсць студэнтаў БДУ сталі прызёрамі Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па геаграфіі


Шэсць студэнтаў БДУ сталі прызёрамі Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па геаграфіі «Terra Incognita». Усяго вызначылі 10 пераможцаў
Абсалютным лідарам у спаборніцтве прызнана першакурсніца факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (ФГіГ) БДУ Юлія Мацель.

Другое і трэцяе месцы таксама заваявалі студэнты ФГіГ; трэцякурсніца Ульяна Рондак і першакурснік Мікіта Віхараў. На чацвёртым месцы размясціўся трэцякурснік Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПбДУ) Данііл Акулаў. Пятым па колькасці балаў стаў першакурснік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Ягор Цыбульскі. Узнагароду за шостае месца атрымала магістрантка СПБДУ Аліса Кочатава. Сёмае і восьмае месцы занялі студэнты ФГіГ БДУ: трэцякурсніца Ірына Крывёнак і чацвёртакурсніца Станіслава Драбянок адпаведна. Дзявятай стала першакурсніца СПбГУ Дар’я Ігнаценка. Закрыў дзясятку лепшых удзельнікаў магістрант ФГіГ БДУ Раман Пульвас.

Удзельнікам трэба было прайсці два туры алімпіяды. Кожны этап уключаў тэст з 50 пытанняў па фізічнай геаграфіі, геаэкалогіі, землязнаўстве, метэаралогіі, эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай, рэкрэацыйнай геаграфіі свету і інш.

Усяго за званне галоўнага знаўцы змагаліся больш за 180 студэнтаў і магістрантаў з 17 ВНУ Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана. Сярод іх БДУ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.М. Гумілёва, Усходне-Казахстанскі ўніверсітэт імя Сарсена Аманжолава, Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана імя Мірзо Улугбека і інш.

Арганізатарамі алімпіяды выступілі ФГіГ БДУ, Беларускае геаграфічнае таварыства і Казахстанскае нацыянальнае геаграфічнае таварыства. Мерапрыемства было накіравана на актывізацыю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне геаграфічных ведаў і стварэнне адзінага адукацыйна-інфармацыйнага асяроддзя ў сферы навук аб Зямлі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 19 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:19.06.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Международная студенческая олимпиада География
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме