Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята - самае душэўнае і блізкае для ўсіх, паколькі кожны дарослы некалі быў вучнем, а многія паглыблены ў школьнае жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў.
"Мы шчыра дзякуем педагогам і выхавальнікам за адданасць справе, любоў да дзяцей, прыклад мудрага стаўлення да жыцця, - гаворыцца ў віншаванні. - У вашых руках будучыня Беларусі". Прывіваючы моладзі любоў да ведаў, выхоўваючы павагу да спрадвечных каштоўнасцей, фармуючы беражлівае стаўленне да гісторыі роднай зямлі і гонар за дасягненні краіны, педагогі ствараюць і ўмацоўваюць асновы дзяржаўнасці, канстатаваў беларускі лідар.
Звяртаючыся да маладых спецыялістаў, якія з гонарам прымерваюць на сябе высокае званне настаўніка, Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што яны, абапіраючыся на досвед старэйшых настаўнікаў і захоўваючы пераемнасць традыцый нацыянальнай школы, зробяць усё, каб павысіць імідж айчыннай адукацыі, якая заслужана прызнаецца адной з лепшых у свеце.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагагічным работнікам творчага натхнення, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць падрастаючага пакалення і любімай Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта педагагічным работнікам Беларусі з Днём настаўніка
Паважаныя работнікі сферы адукацыі!
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём настаўніка - самым душэўным і блізкім усім нам святам! Кожны дарослы некалі быў вучнем, а многія паглыблены ў школьнае жыццё сваіх дзяцей і ўнукаў.
Мы шчыра дзякуем педагогам і выхавальнікам за адданасць справе, любоў да дзяцей, прыклад мудрага стаўлення да жыцця.
У вашых руках будучыня Беларусі. Прывіваючы моладзі любоў да ведаў, выхоўваючы павагу да спрадвечных каштоўнасцей, фармуючы беражлівае стаўленне да гісторыі роднай зямлі і гонар за дасягненні краіны, вы ствараеце і ўмацоўваеце асновы дзяржаўнасці.
Я звяртаюся да маладых спецыялістаў, якія сёння з гонарам прымерваюць на сябе высокае званне "настаўнік". Перакананы, абапіраючыся на досвед старэйшых настаўнікаў, захоўваючы пераемнасць традыцый нацыянальнай школы, вы зробіце ўсё, каб павысіць імідж айчыннай адукацыі, якая заслужана прызнаецца адной з лепшых у свеце.
Жадаю вам творчага натхнення, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць падрастаючага пакалення і любімай Беларусі!
Аляксандр Лукашэнка.