Праверыць свае веды змогуць школьнікі, студэнты, супрацоўнікі ВНУ і ўсе жадаючыя. Анлайн-трансляцыя дыктанта будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
«Дыктаваць тэкст будзе загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі нашай ВНУ Дзмітрый Дзятко. Пасля заканчэння дыктанта арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў», — праінфармавалі ў прэс-службе педуніверсітэта.
Звязда, 11 верасня 2023