https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уручаць падарункі выхаванцам дзіцячага дома нумар 5 у Мінску стане добрай традыцыяй для Апарата Савета Міністраў


Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Апарата Савета Міністраў Канстанцін Бурак падчас наведвання ўстановы.
Выхаванцы мінскага дзіцячага дома нумар 5 напярэдадні Дня народнага адзінства атрымалі падарункі ад Апарата Саўміна

Канстанцін Бурак азнаёміўся з унутраным уладкаваннем дзіцячага дома: спартыўнай залай, кабінетамі псіхалагічнай разгрузкі, жылымі пакоямі, рознымі абсталяванымі памяшканнямі для гурткоў па інтарэсах, а таксама паразмаўляў з выхаванцамі і нават паўдзельнічаў у лепцы абярэга з салёнага цеста. Ён высока ацаніў умовы пражывання выхаванцаў і работу педагагічнага складу.

Перад уручэннем падарункаў кіраўнік Апарата Саўміна правёў невялікі гістарычны экскурс і расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб абставінах падзелу Беларусі ў 1921 годзе.

"З дзецьмі мы гаварылі на розныя тэмы, у тым ліку пра выбар прафесіі. Мяне ўразіла, наколькі дзеці таленавітыя, разумныя, добрыя і наколькі кожны з іх бачыць сябе будаўніком незалежнай, суверэннай Беларусі. Заўтра мы адзначаем свята, якое мае асаблівую гістарычную значнасць, нягледзячы на сваю маладосць. 17 верасня 1939 года - дата, якая паклала канец знішчэнню беларускага этнасу, культуры і мовы. Аб`яднаўшыся, беларускі народ нарэшце атрымаў магчымасць будаваць тое, што мы з гонарам сёння называем Рэпублікай Беларусь", - расказаў журналістам Канстанцін Бурак.

Каб ведаць, куды далей неабходна накіраваць развіццё краіны, моладзі трэба добра ведаць яе гісторыю, упэўнены ён. "Трэба ведаць свае сімвалы і значэнне тых ці іншых дат. Таму сёння мы з хлопцамі і дзяўчатамі закранулі і гэту тэму. Я рады, што ўбачыў у іх вачах разуменне і вялікую любоў да сваёй краіны. Гэта новае пакаленне, і я ганаруся, што ў нас такія дзеці. Педагагічны калектыў вельмі добра іх выхоўвае", - лічыць ён.

Ад Апарата Савета Міністраў Канстанцін Бурак падарыў дзецям спартыўны інвентар, кнігі і салодкія падарункі. У адказ ад установы кіраўніку Апарата ўручылі карціну "Клопат" аўтарства адной з выхаванак.

Плануецца, што аказанне дапамогі да Дня народнага адзінства будзе ажыццяўляцца штогод. "Для Апарата Савета Міністраў гэта стане добрай традыцыяй", - падкрэсліў Канстанцін Бурак.

Усяго ў дзіцячым доме нумар 5 пражываюць 57 выхаванцаў ад 8 да 17 гадоў, у тым ліку 27 - з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

16 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.09.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:82
 
Ключевые слова:
Детский дом Благотворительность Соцзащита в Беларуси Дзень народнага адзінства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме