https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія студэнты прымаюць удзел у фінальным этапе IV Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы ў Сочы


Аб гэтым паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Беларусі.
Удзел у фінальным этапе прымаюць амаль 600 школьнікаў і студэнтаў з 36 краін. Алімпіяда аб`яднала тры кантыненты.

Беларусь прадстаўляюць 10 студэнтаў дзвюх ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Гэтыя юнакі і дзяўчаты перамаглі ў адборачных выпрабаваннях, каардынатарам якіх выступаў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.

Алімпіяда праходзіць па трох напрамках: эканоміка, юрыспрудэнцыя, міжнародныя адносіны. Беларускія прадстаўнікі ўдзельнічаюць ва ўсіх з іх. Учора фіналісты Міжнароднай алімпіяды пачалі выкананне алімпіядных заданняў.

На палях алімпіяды таксама прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Адбылося 28-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц СНД, на якім абмеркаваны пытанні процідзеяння адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ПАД/ФТ). Таксама адбыўся конкурс Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ) на лепшы фінансавы аналіз у мэтах ПАД/ФТ. Для ўдзелу ў конкурсе былі заяўлены кейсы фінансавага аналізу банкаў з Беларусі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў пройдзе ў рамках 41-га Пленарнага пасяджэння ЕАГ у лістападзе 2024 года.

3 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:106
 
Ключевые слова:
Госконтроль Финансовая безопасность Олимпиада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме